Мітрапаліт Павел здзейсніў закладку памятнай граматы ў падмурак будуемага храма іконы Божай Маці «Усецарыца» у горадзе Мінску
30 мая 201830 мая 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне будуемага храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон і настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» протаіерэй Кірыл Шолкаў.
Па завяршэнні чыну ўладыка Павел звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам настаўлення і ўдзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне. На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх раздаў вернікам абразкі Божай Маці «Усецарыца». Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з ходам будаўніцтва храмавага комплексу.