Мітрапаліт Павел здзейсніў закладку памятнай капсулы ў падмурак будуемага храма Архангела Міхаіла ў аграгарадку Лясны

14 жніўня 2018

top.jpg

14 жніўня 2018 года, у аўторак 12-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, свята Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўстанаўленне крыжа ў будуемым храме ў гонар Архангела Міхаіла ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна на тэрыторыі Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак храма.

Перад здзяйсненнем чыну Патрыяршы Экзарх павітаў усіх прысутных. У сваім вітальным слове ўладыка Павел звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць малітоўнага саўдзелу вернікаў у справе стварэння храма.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Менскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы пасёлка Бараўляны Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Круцялёў, настаяцель будуемага храма ў гонар Архангела Міхаіла іерэй Сергій Ляшкевіч і клірыкі Мінскай епархіі.

На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся галоўны ўрач Лешакоў Віктар Барысавіч і супрацоўнікі шпіталя.

Па завяршэнні чыну ўладыка Павел звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам настаўлення, падзякаваў ўсім, хто працаваў у справе будаўніцтва храма, і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў вернікам абразкі Божай Маці «Скорапаслушніца».

Пасля гэтага мітрапаліт Павел накіраваўся ў корпус шпіталя, дзе асвяціў музей, прысвечаны яго гісторыі. Пасля асвячэння музея для ўладыкі Экзарха і ўсіх жадаючых была праведзена экскурсія па экспазіцыі. 

Church.by

Фотарэпартаж