Мітрапаліт Павел узначаліў пашыранае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі

10 мая 2019

top.jpg

10 мая 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пашыранае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі.

Удзел у пасяджэнні прынялі: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі і іншыя члены Епархіяльнага савета, а таксама благачынныя ўсіх царкоўных акруг Мінскай епархіі.

Прысутныя абмеркавалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да святкавання 30-годдзя ўтварэння Беларускага Экзархату, якое будзе адзначацца сёлета.

Савет разгледзеў шэраг актуальных пытанняў парафіяльнага і царкоўна-грамадскага жыцця.

Епархіяльны савет таксама ўтварыў камісію пад кіраўніцтвам протаіерэя Фёдара Поўнага для вывучэння сітуацыі, звязанай з Курапатамі, і выпрацоўкі агульнацаркоўнай пазіцыі па гэтай справе.

Church.by

Фотарэпартаж