Мітрапаліт Павел узначаліў урачыстасці ў гонар дня памяці свяціцеля Кірыла Тураўскага
11 мая 201811 мая 2018 года, у пятніцу 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыбыў у горад Тураў і ўзначаліў ўрачыстасці.
Бажэственная літургія была здзейснена ў павільёне над падмуркам старажытнага кафедральнага сабора, які быў разбураны землетрасеннем у XIII стагоддзі.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: мітрапаліт Жытомірскі і Наваград-Валынскі Нікадзім, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, архіепіскап Гарадніцкі Аляксандр, вікарый Кіеўскай епархіі, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
Архіпастырам саслужылі клірыкі Тураўскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: старшыня Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Кулеш Уладзімір Нікіціч; намеснік старшыні Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта Валатоўскі Леанід Міхайлавіч; старшыня Тураўскага гарадскога выканаўчага камітэта Мицюрыч Ігар Леанідавіч і іншыя афіцыйныя госці і прадстаўнікі раёнаў, якія ўваходзяць у кананічную тэрыторыю Тураўскай епархіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі мужчынскі хор Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Мазыра пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Міхайлаўскага сабора горада Мазыра іерэй Анатоль Маліна.
Пасля богаслужэння ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці прайшлі да помніка свяціцелю Кірылу Тураўскаму і здзейснілі чын слаўлення свяціцелю Кірылу.
Да прысутных з прывітальным словам звярнуўся епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід. Пасля гэтага старшыня Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Кулеш Уладзімір Нікіціч агучыў прывітальны адрас ад імя раённага выканаўчага камітэта.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і набожных паломнікаў са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання, пасля чаго адбыўся святочны канцэрт.
Затым мітрапаліт Павел прайшоў у кафедральны сабор у гонар свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх, дзе здзейсніў чын асвячэння новапабудаванага іканастаса.