Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі
23 студзеня 201922 студзеня 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі ў абноўленым саставе, які быў зацверджаны Агульным сходам Мінскай епархіі 20 снежня 2018 года.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі і іншыя члены Епархіяльнага савета.
Было абмеркавана шырокае кола пытанняў, якія закранаюць, у прыватнасці, падрыхтоўку да святкавання юбілейных дат 2019 года, аптымізацыю дзейнасці епархіяльных аддзелаў, развіццё парафіяльнага жыцця.