Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
26 чэрвеня 201926 чэрвеня 2019 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
У гэты дзень на пасяджэнні ўпершыню прысутнічаў новы член Савета — Іван Іванавіч Янушэвіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ.
У пачатку пасяджэння была зацверджана справаздача старшыні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі.
Члены Савета разгледзелі праграму ўступнага іспыту для тых, хто паступае на II ступень вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці 1 - 21 80 01 «Тэалогія».
Савет зацвердзіў графік адукацыйнага працэсу і рабочых навучальных планаў, а таксама пералік навучальных дысцыплін па выбары і спецкурсаў на 2019/2020 навучальны год.
Было зацверджана размеркаванне выпускнікоў 2019 года.
Шэраг выпускнікоў быў рэкамендаваны для паступлення ў магістратуру і аспірантуру.