Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
29 жніўня 201829 жніўня 2018 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
У ходзе пасяджэння быў зацверджаны план работы Вучонага савета на 2018/2019 навучальны год. Таксама Савет зацвердзіў размеркаванне вучэбнай нагрузкі выкладчыкаў кафедр на 2018/2019 навучальны год і тыпавы расклад заняткаў у магістратуры і аспірантуры на восеньскі семестр 2018/2019 навучальнага года.
У завяршэнне былі разгледжаны бягучыя пытанні жыцця акадэміі.