Мітрапаліт Павел усклаў вянок да манумента Перамогі ў горадзе Мінску
09 мая 20179 траўня 2017 года на Плошчы Перамогі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.
Цырымонію ўзначаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Вянок да падножжа абеліска усклаў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Патрыяршага Экзарха суправаджалі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; найстарэйшы супрацоўнік Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Навумовіч Цырульнік.
Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі абедзвюх палат Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі і супрацоўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, прадстаўнікі моладзевых і грамадскіх аб'яднанняў, салдаты Перамогі — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.