Мітрапаліт Павел сустрэўся з прадстаўнікамі Беларускага фонду міру, Дзелавога клуба жанчын Беларусі і Расіі і еўразійскіх інтэграцыйных структур

23 сакавіка 2017

top.jpg

23 сакавіка 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з прадстаўнікамі ГА «Беларускі фонд міру», Дзелавога клуба жанчын Беларусі і Расіі, а таксама еўразійскіх інтэграцыйных структур.

У сустрэчы прынялі ўдзел: старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Максім Уладзіміравіч Місько; намеснік старшыні праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Аляксандр Уладзіміравіч Чырко; член Экспертна-назіральнага савета Дзелавога клуба жанчын Беларусі і Расіі, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Анастасія Валер'еўна Альшэўская; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, член Беларуска-Расійскага Савета па супрацоўніцтву ў сферы культуры і мастацтва Ірына Аркадзьеўна Дарафеева; член Беларуска-Расійскага Савета па супрацоўніцтву ў сферы культуры і мастацтва, прадзюсар Яна Юр'еўна Станкевіч; памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Алена Аляксандраўна Рыкава; генеральны дырэктар «Еўразійскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва», член Расійска-Беларускага дзелавога савета Аляксандр Сяргеевіч Альшэўскі; саветнік Дырэкцыі беларуска-расійскіх праектаў «Еўразійскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва» Сяргей Аляксандравіч Сёмачкін.

Ад Беларускага Экзархату ўдзел у сустрэчы прынялі: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік справамі Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі; Алена Яўгенаўна Зянкевіч, выканаўчы сакратар Саюза сястрынстваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва ў галіне сацыяльнага служэння і дабрачыннасці, захавання гістарычнай памяці, маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.    

Church.by

Фотарэпартаж