Мітрапаліт Павел сустрэўся з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС

22 студзеня 2020

top.jpg

22 студзеня 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння, палкоўнікам унутранай службы Алегам Мікалаевічам Беляковым.

У сустрэчы прыняў удзел старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў.

Бакі абмяняліся віншаваннямі з Ражджаством Хрыстовым і новым 2020 годам, а таксама абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Church.by

Фотарэпартаж