Мітрапаліт Павел выказаў падзяку Свяцейшаму Патрыярху Кірылу за віншаванне з 40-годдзем іерэйскай хіратоніі
07 мая 2018Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў падзяку Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за віншаванне з 40-годдзем іерэйскай хіратоніі.
Тэкст віншавання
Яго Свяцейшасці,
Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі
КІРЫЛУ
Ваша Свяцейшасць, Свяцейшы Уладыка і міласэрны Айцец!
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
Пачціва прашу Вас прыняць сардэчную падзяку за Ваша віншаванне да дня 40-годдзя маёй іерэйскай хіратоніі.
Вашу Першасвяціцельскую ўвагу да мяне, нявартага Вашага паслушніка, і Ваш асабісты прыклад шчырага служэння Богу заўсёды натхнялі мяне на працу на славу Святой Царквы і ўмацоўвалі ў пропаведзі евангельскага дабравесця.
Усведамляючы вялікую адказнасць перад Богам і Ваша давернае стаўленне да мяне, з Божай дапамогай, буду рабіць усё магчымае, каб захоўвалася адзінства нашай Царквы і на беларускай зямлі няўхільна абвяшчалася Евангелле Хрыстовае, умацоўваліся прыходскія абшчыны і будаваліся храмы Божыя, а людзі маглі жыць, працаваць і свабодна ўзносіць малітвы да Госпада, мацуючы выратаванне сваіх душ.
Мы старанна молімся, каб Гасподзь захаваў усіх нас у лоне адзінай і Святой Рускай Праваслаўнай Царквы пад Вашым Першасвяціцельскім амафорам.
Малітоўна жадаю Вам, Ваша Свяцейшасць, добрага здароўя, благаславёнага даўгалецця, бадзёрасці духу, крэпасці сіл і невычарпальнай благадатнай дапамогі ад Госпада Уседзяржыцеля ў Вашым высокім і адказным Першасвяціцельскім служэнні.
Прашу Вашага Першасвяціцельскага благаславення і малітваў.
Вашай Свяцейшасці няварты паслушнік
Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
7 мая 2018 года,
горад Мінск