Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю архіепіскапа Вроцлаўскага і Шчэцінскага Іераміі
18 красавіка 2017Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне ў сувязі са сконам архіепіскапа Вроцлаўскага і Шчэцінскага Іераміі (Польская Праваслаўная Царква).
Яго Блажэнству,
Блажэннейшаму Саве,
Мітрапаліту Варшаўскаму і ўсяе Польшчы
Ваша Блажэнства!
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
Шчыра спачуваем усяму духавенству і вернікам Польскай Праваслаўнай Царквы ў сувязі са смерцю архіепіскапа Вроцлаўскага і Шчэцінскага Іераміі.
Многія праваслаўныя святары і міране Беларусі мелі магчымасць атрымаць багаслоўскую адукацыю ў Варшаўскай Хрысціянскай Тэалагічнай Акадэміі, якую ўзначальваў заўждыпамінаемы ўладыка Іерамія. Яны назаўсёды захавалі ў сваіх сэрцах яго вобраз як глыбокага багаслова, мудрага настаўніка і самааддана любячага сваю паству архіерэя.
Жыццё памерлага архіпастыра была цесна звязана з Беларуссю. На працягу многіх гадоў уладыка арганізоўваў збор сродкаў у розных краінах Еўропы з мэтай правядзення летніх аздараўленчых лагераў для дзяцей з Чарнобыльскай зоны Беларусі. Архіепіскап Іерамія неаднаразова наведваў Беларусь у мэтах рэалізацыі міжканфесійнага міжнароднага праекта «Роля Цэркваў у прымірэнні народаў Усходняй Еўропы». Многія могуць засведчыць, што ўладыка беражліва захоўваў памяць пра свае этнічныя беларускія карані.
У гэтыя святыя пасхальныя дні выказваю малітоўнае спадзяванне на тое, што Уваскрэслы Спасіцель прыме Свайго служыцеля ў Нябесныя абіцелі. Вечная памяць заўждыпамінаемаму архіепіскапу Іераміі — нястомнаму працаўніку, сапраўднаму архіпастыру, гарачаму змагару за веру Хрыстову.
З любоўю ў Госпадзе
+ Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі