Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю протаіерэя Андрэя Гараніна

12 красавіка 2017

top.jpgМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю клірыка прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў вёсцы Бараўляны протаіерэя Андрэя Гараніна.

Тэкст спачування

Яго Высокапрападобію

протаіерэю Андрэю Круцялёву,

настаяцелю прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы

у вёсцы Бараўляны,

благачыннаму 3-й Мінскай раённай акругі

Родным і блізкім протаіерэя Андрэя Гараніна

Ваша Высокапрападобіе, глыбокашаноўны айцец Андрэй!

Дарагія айцы, браты і сёстры!

З пачуццём смутку ўспрыняў вестку аб смерці протаіерэя Андрэя Гараніна, клірыка прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў вёсцы Бараўляны. Выказваю спачуванне матушцы Таццяне Казіміраўне, дзецям, усім родным і блізкім людзям заўчасна памерлага святара.

Больш за трыццаць гадоў айцец Андрэй здзяйсняў пастырскае служэнне перад Прастолам Гасподнім. За гэты час ён дапамог многім прыйсці да Хрыста і стаць на шлях ўцаркаўлення. Удзячную памяць пра айца Андрэя захоўваюць вернікі шэрагу храмаў Мінскай вобласці, дзе ён у розныя гады нёс святарскі послух.

Протаіерэй Андрэй Гаранін адышоў да Госпада на Тыдні Пакут Гасподніх, напярэдадні святкавання Светлага Хрыстовага Уваскрасення, які яўляе свету вобраз усеагульнага ўваскрасення з мёртвых. Хрыстос Бог наш, Пераможца смерці і Валадар жыцця, няхай упакоіць душу новаспачылага протаіерэя Андрэя ў Сваіх Нябесных абіцелях і даруе яму вечную памяць!

З глыбокім спачуваннем

+ Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 

Church.by