Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з тэрарыстычным актам у Санкт-Пецярбургу
04 красавіка 2017Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне ў сувязі з тэрарыстычным актам у Санкт-Пецярбургскім метрапалітэне.
Тэкст спачування
Яго Правасхадзіцельству,
Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь
Сурыкаву А. А.
Ваша Правасхадзіцельства, высокапаважаны спадар Пасол!
Глыбокім смуткам адгукнулася ў нашых сэрцах вестка аб тэрарыстычным акце на станцыі метро «Сенная плошча» ў горадзе Санкт-Пецярбургу. Ад імя епіскапата, духавенства і ўсіх верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы выказваю ўсім жыхарам Расіі шчырыя спачуванні ў сувязі з выкананым тэрарыстычным актам.
Праваслаўныя хрысціяне Беларусі ўспрынялі боль брацкага расійскага народа як свой ўласны. Мы молімся аб супакоі для загінулых, хутчэйшым выздараўленні параненых, аб дараванні суцяшэння родным і блізкім ахвяр выбуху. Верым: Гасподзь дапаможа народу Расіі паспяхова супрацьстаяць тэрарызму дзеля зацвярджэння міру, спакою і бяспекі ў грамадстве.
З глыбокім і шчырым спачуваннем
Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі