Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Баранцавым моры

03 ліпеня 2019

top.jpg

«Прашу вас прыняць наша шчырае спачуванне ў сувязі з катастрофай на навукова-даследчым глыбакаводным апараце ў Баранцавым моры. Трагедыя забрала жыцці чатырнаццаці афіцэраў-падводнікаў. Іх гібель — вялікая страта не толькі для родных і блізкіх людзей, але і для ўсёй Расіі», — гаворыцца ў спачуванні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, накіраваным на імя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыя Мезенцава.

«Молімся аб загінуўшых і просім Госпада ўпакоіцца душы іх у Царстве Нябесным. Вечная памяць загінуўшым афіцэрам!» — сказана ў тэксце спачування.

Church.by