Мітрапаліт Саратаўскі і Вольскі Лонгін здзейсніў Літургію ў Жыровіцкай абіцелі
02 ліпеня 201930 чэрвеня 2019 года, ў Нядзелю 2-ю пасля Троіцы, Усіх святых, якія ў зямлі Рускай праславіліся, Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра здзейсніў мітрапаліт Саратаўскі і Вольскі Лонгін у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, рэктара Мінскай духоўнай семінарыі.
Архіпастырам саслужылі: духавенства Навагрудскай епархіі, клірыкі абіцелі і госці ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Георгій Пшанко.
За богаслужэннем маліліся: схіепіскап Дзятлаўскі Пётр, вікарый Навагрудскай епархіі, брація манастыра, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты духоўнай семінарыі.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор семінарыі (рэгент — протадыякан Андрэй Скробат).
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Лонгін звярнуўся са словамі прывітання да багамольцаў.
— Хоць я і ўпершыню ў Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі, яна досыць цесна звязана з нашым горадам Саратавам. У свой час сюды быў сасланы свяціцель Гермаген — мы ведаем яго як свяшчэннамучаніка Гермагена, епіскапа Табольскага. Ён больш за дзесяць гадоў быў Саратаўскім правячым архіерэем — адзначыў уладыка.
Архіепіскап Гурый падзякаваў мітрапаліту Лонгіну за сумеснае богаслужэнне і папрасіў святых малітваў Яго Высокапраасвяшчэнства.