Мітрапаліт Веніямін і Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Царквы і дзяржавы ў сацыяльнай сферы

31 жніўня 2021

top.jpg

31 жніўня 2021 года адбылася рабочая сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што сённяшняя сустрэча прадыктавана часам. «На нядаўнім выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі, якое прайшло ў духоўна-асветніцкім цэнтры Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, мы абмяркоўвалі падыходы і праграму далейшых сумесных дзеянняў у рабоце сістэмы, якая дазваляе эфектыўна ўплываць на негатыўныя працэсы, звязаныя з п'янствам і алкагалізмам. Прыйшоў час падвесці пэўныя вынікі сумеснай дзейнасці» — праінфармавала Наталля Качанава.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і Спікер верхняй палаты парламента абмеркавалі таксама пытанні духоўна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і моладзі, супрацоўніцтва дзяржавы і Царквы і іншыя.

Фота: з адкрытых крыніц.

БЕЛТА/Church.by