Мітрапаліт Веніямін наведаў 10-ю падстанцыю хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска

22 красавіка 2021

top.jpg

22 красавіка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў 10-ю падстанцыю хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска.

На сустрэчы Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы з калектывам падстанцыі прысутнічалі галоўны ўрач гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Жынко і супрацоўнікі падстанцый хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска, а таксама прадстаўнікі Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Падчас візіту Патрыяршы Экзарх узнёс малітвы для ўмацавання душэўных і цялесных сіл медыцынскіх работнікаў, якія нясуць сваё руплівае служэнне ў перыяд распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.

Звяртаючыся да прысутных перад пачаткам малебна, мітрапаліт Веніямін адзначыў, што работа супрацоўнікаў хуткай медыцынскай дапамогі патрабуе вялізнага маральнага і фізічнага напружання. Далёка не кожны здольны і гатовы стаць на гэты шлях самаадданага служэння. Таму ў сваёй няпростай рабоце ўрачы, фельчары і медсёстры, якія аказваюць неадкладную дапамогу людзям, асабліва маюць патрэбу ў духоўнай і малітоўнай падтрымцы. «Ніхто, толькі Бог дапаможа! Памолімся, падзякуем Госпаду і папросім дапамогі Божай у вашай працы, і каб гэты складаны перыяд пандэміі, спалучаны з многімі цяжкасцямі, перажываннямі і нечаканасцямі застаўся ў мінулым».

Па заканчэнні малебна Патрыяршы Экзарх адзначыў царкоўнымі ўзнагародамі асабліва папрацаваўшых у перыяд распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 супрацоўнікаў падстанцый хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска і падзякаваў усім медыцынскім работнікам за іх нялёгкую працу і пажадаў ім Божай дапамогі ў далейшым служэнні.

На заканчэнне архіпастыр падкрэсліў, што медыцынскаму персаналу прыходзіцца нястомна працаваць на сваіх рабочых месцах часам без выхадных і святаў. «Напярэдадні светлага дня Пасхі хочацца пажадаць, каб урачы самі былі здаровыя, поўныя сіл, энергіі, і каб радасць Уваскрасення Хрыстовага і дапамога ад Лекара душ і целаў нашых прысутнічала ў іх працы і натхняла на далейшае служэнне на карысць блізкіх. Такая высакародная праца, несумненна, знаходзіць водгук у сэрцах людзей і будзе мець аддзяку звыш», — сказаў мітрапаліт Веніямін.

Church.by 

Фотарэпартаж