Мітрапаліт Веніямін наведаў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
01 верасня 20211 верасня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, дзе прыняў удзел у свяце, прысвечаным Дню ведаў.
Павіншаваць будучых урачоў з пачаткам навучання прыйшлі таксама міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.
Звяртаючыся з прывітальным словам да рэктара БДМУ, доктара медыцынскіх навук, прафесара Сяргея Рубниковіча, выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ, Патрыяршы Экзарх адзначыў, што праца ўрача — гэта больш, чым прафесія — гэта пакліканне. Праваслаўная Царква з нязменна высокай павагай ставіцца да ўрачэбнай дзейнасці, у аснове якой ляжыць служэнне, накіраванае на прадухіленне і аблягчэнне чалавечых пакут.
«На ўрачы ляжыць велізарная адказнасць не толькі за лячэнне цялесных хвароб, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу, але і за ажыццяўленне чулага, нефармальнага падыходу да чалавека, аблягчэнне яго душэўных пакут, захаванне і прымнажэнне ў ім здаровых маральных пачаткаў. Гэты прынцып, дарагія студэнты-медыкі, вы закліканы ўспрыняць падчас вучобы ва ўніверсітэце і ўвасобіць яго ў сваёй будучай практыцы» — даў наказ студэнтам мітрапаліт Веніямін. У якасці прыкладу для пераймання ён прывёў служэнне Фёдара Пятровіча Гааза, Мікалая Пірагова, Яўгена Боткіна, архіепіскапа Луку (Война-Ясянецкага).
«І ў нашы дні тысячы лекараў, у тым ліку і студэнты-медыкі, нясуць сваё самаадданае служэнне ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. Штодня яны здзяйсняюць подзвіг, прыходзячы па першым клічы на дапамогу, робячы ўсё магчымае, каб палегчыць пакуты блізкіх, вылечыць ад хвароб, вярнуць радасць жыцця і паўнату цялесных сіл. Дапамога хворым і пакутным патрабуе ад урача не толькі высокага прафесіяналізму і вопыту, але і сапраўднай самаадданасці і духоўнай стойкасці, спагадлівасці і вялікай мужнасці», — падкрэсліў архіпастыр. Ён адзначыў, што Царква са свайго боку ўсяляк падтрымлівае ўрачоў гарачай малітвай. «Гэта наш хрысціянскі абавязак — дапамагчы вам, урачам, і ўсім пацярпелым ад гэтага цяжкага захворвання», — падкрэсліў уладыка Экзарх.
Звяртаючыся да студэнтаў, мітрапаліт Веніямін адзначыў, што справа, якую яны выбралі, напрамую звязана з дапамогай людзям, часта бескарыслівай, міласэрнай, спагадлівай. Выхаваць у сабе такія якасці — велізарная праца. «Няхай на гэтым шляху вам спадарожнічае поспех», — пажадаў архіпастыр.
Выкладчыкам ВНУ Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы малітоўна пажадаў моцы душэўных і цялесных сіл, каб на працягу многіх і многіх гадоў яны неслі сваім вучням святло ведаў і дабрыні. «Няххай кожны знойдзе ў сценах універсітэта магчымасць раскрыць і рэалізаваць свой талент, сваё пакліканне і прыкладзе ўсе сілы для таго, каб на сваім месцы годна служыць Богу і людзям. Благаславенне Божае няхай будзе з усімі вамі!», — завяршыў сваё выступленне Патрыяршы Экзарх.