Мітрапаліт Веніямін наведаў Мінскую духоўную семінарыю

09 чэрвеня 2021

Top.jpg

9 чэрвеня 2021 года Мінскую духоўную семінарыю наведаў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.

Уладыку Экзарха сустрэў рэктар семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч. Апоўдні ў студэнцкай трапезнай, дзе сабраліся прадстаўнікі адміністрацыі, выкладчыкі і студэнты, уладыка за традыцыйным чаяваннем звярнуўся з павучальным словам пра значэнне надыходзячага свята Узнясення Гасподняга. Затым Патрыяршы Экзарх акцэнтаваў увагу слухачоў на актуальных пытаннях удасканалення духоўнай падрыхтоўкі будучых пастыраў, а таксама адказаў на пытанні студэнтаў.

Па завяршэнні сустрэчы мітрапаліт Веніямін прыняў залік па спецкурсе «Маральныя праблемы сучаснага грамадства» ў студэнтаў трэцяга курса багаслоўска-пастырскага аддзялення. Пасля гэтага ўладыка прыняў з рабочымі пытаннямі прадстаўнікоў адміністрацыі і студэнцтва, а таксама даў інтэрв'ю часопісу Мінскай духоўнай семінарыі «Ступені».

Сhurch.by

Фотарэпартаж