Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы

28 лютага 2021

top.jpg28 лютага 2021 года, у Нядзелю пра блуднага сына, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Прачысценскім саборы Гродзенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: клірык Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра протаіерэй Аляксандр Раманчук; клірыкі манастыра і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканалі хор абіцелі Нараджэння Багародзіцы пад кіраваннем Наталлі Андрушэвіч і дзіцячы хор вучняў нядзельнай школы манастыра пад кіраваннем Ганны Благуцінай.

За Бажэственнай літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Агафангел (Будзішын).

Па заканчэнні богаслужэння са словамі прывітання да мітрапаліта Веніяміна звярнулася ігумення манастыра Гаўрыіла (Глухава).

Патрыяршы Экзарх падзякаваў ігуменні Гаўрыле за цёплыя словы і пажаданні, павіншаваў духавенства і прыхаджан манастыра з нядзельным днём і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by 

Фотарэпартаж