Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння Іаана Прадцечы горада Мінска

07 чэрвеня 2021

top.jpg

7 чэрвеня 2021 года, у панядзелак сядміцы 6-ай пасля Пасхі, у дзень святкавання трэцяга знойдзення галавы Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння святога Іаана Прадцечы горада Мінска.

Высокапраасвяшчэннейшаму ўладыку саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель прыхода протаіерэй Фёдар Жалянгоўскі і настаяцель прыхода храма Архангела Міхаіла ў в. Дзехань Смалявіцкага раёна іерэй Іаан Гуд.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Наталлі Бельчуковай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Павел Аксенюк.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання.

Уладыка Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Сhurch.by

Фотарэпартаж