Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Узнясення Гасподняга горада Нясвіжа
25 верасня 202125 верасня 2021 года, у суботу перад Уздзвіжаннем, дзень аддання свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Узнясення Гасподня горада Нясвіжа.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Слуцкай епархіі, благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа; настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподня горада Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка і святары Нясвіжскага благачыння.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма Узнясення Гасподня горада Нясвіжа пад кіраўніцтвам Ірыны Чысцяковай.
Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Ігар Мартыс.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель прыхода храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга вёскі Вялікая Лысіца протаіерэй Аляксандр Мельнікаў.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх і святары здзейснілі чын слаўлення свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.
Затым архіпастыр, свяшчэннаслужыцелі і прыхаджане павіншавалі настаяцеля храма протаіерэя Аляксандра Данчанку з 65-годдзем. За працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай святару быў уручаны медаль святой праведнай Сафіі Слуцкай II ступені.
Найбольш актыўным прыхаджанам Патрыяршы Экзарх уручыў граматы.
Затым архіпастыр здзейсніў асвячэнне прыходскага дома, у якім размесціцца нядзельная школа.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.