Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

08 жніўня 2021

top.jpg

8 жніўня 2021 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужыла духавенства кафедральнага сабора.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам рэгента Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Андрэй Ламакін.

Па традыцыі кафедральнага сабора ў завяршэнне набажэнства было здзейснена слаўленне Божай Маці.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Затым Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж