Мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын асвячэння храма ў гонар Загор'е-Сталавіцкай іконы Пакрова Божай Маці прыхода свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску [+відэа]

07 жніўня 2021

top.jpg

7 жніўня 2021 года, у дзень памяці Успення праведнай Ганны, маці Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар Загор'е-Сталавіцкай іконы Пакрова Божай Маці прыхода свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраски ў горадзе Мінску, а затым узначаліў у новаасвячоным храме Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з казацтвам, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі, благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, протаіерэй Ігар Карасцялёў; старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска протаіерэй Павел Сярдзюк; настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі іерэй Дзімітрый Ворса; клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі прыхода.

На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы, Патрыяршы Экзарх узнагародзіў правам нашэння паліцы іерэя Дзімітрыя Ворсу, правам нашэння камілаўкі іерэя Аляксандра Кухту, правам нашэння набедраніка і камілаўкі іерэя Сцяфана Варапая.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Ганны Дзюкаравай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Сцяфан Варапай.

Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена слаўленне Божай Маці.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан з асвячэннем храма і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам настаўлення.

У знак благаславення прыходу мітрапаліт Веніямін перадаў настаяцелю ікону Божай Маці «Казанская».

Напрыканцы настаяцель парафіі падзякаваў уладыку за асвячэнне храма і сумеснае богаслужэнне. Таксама ад прыхода архіпастыру былі паднесены памятныя падарункі, а Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» выканаў музычны твор.

Прыход храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі заснаваны ў 2015 годзе. Протаіерэй Уладзімір Хіраска (1874 — 1932) да свайго арышту і ссылак быў настаяцелем храма ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» пры вучылішчы сляпых у Мінску. Ён выкладаў невідушчым людзям Закон Божы, духоўна акармляў іх, падтрымліваючы словам і справай. Названы ў яго гонар прыход таксама канцэнтруе свае намаганні на працы з невідушчымі людзьмі: дапамагае ім адаптавацца ў храме, вывучыць асновы праваслаўнай веры, рэалізаваць свае творчыя здольнасці. У храме прысутнічаюць рэльефныя іконы для невідушчых людзей і малітва «Ойча наш», якую можна «прачытаць» рукамі. Адной з галоўных святынь парафіі з'яўляецца Загор'е-Сталавіцкая ікона Пакрова Божай Маці, якую ў 2000 годзе Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы прызнаў цудатворнай. Гэты абраз Царыцы Нябеснай таксама рэльефны — ён уяўляе сабой чаканны малюнак, перад якім невідушчыя людзі моляцца навобмацак.

Church.by

Фотарэпартаж

Loading...