Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў дзень прастольнага свята жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай

06 лютага 2021

top.jpg

6 лютага 2021 года, у дзень памяці святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай і блажэннай Валянціны Мінскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў жаночым манастыры ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскага раёна.

Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Ражджаства Хрыстова ў горадзе Барысаве протаіерэй Аляксандр Вярбіла; настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Мінску протаіерэй Віктар Белякоў; клірыкі жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань протаіерэй Дзімітрый Дарашэнка і іерэй Аляксандр Агеенка; клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова ў горадзе Барысаве іерэй Арцемій Пракоф'еў.

За богаслужэннем маліліся: ігумення жаночага манастыра ў гонар святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова д. Дамашаны Смалявіцкага р-на ігумення Саламія (Аўчыннікава); выконваючая абавязкі ігуменні жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай манахіня Еўпраксія (Зубава) з сёстрамі абіцелі.

Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова ў горадзе Барысаве дыякан Уладзімір Букштуновіч.

Падчас Бажэственнай літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык манастыра протаіерэй Дзімітрый Дарашэнка.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі быў здзейснены хрэсны ход, падчас якога на месцы храма, які будуецца ў гонар іконы Божай Маці «Эканаміса» была ўзнесена малітва аб хуткім завяршэнні будаўніцтва абіцелі, затым ля месца пахавання ігуменні Васілісы (Мядзведзь) была адслужана памінальная ліція.

Па заканчэнні богаслужэння адбылося слаўленне святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.

Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка звярнуўся да духавенства, сясцёр абіцелі і паломнікаў з архіпастырскім словам, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія / Church.by 

Фотарэпартаж