Мітрапаліт Веніямін здзейсніў малое асвячэнне капліцы ў гонар святога праведнага Лазара Чатырохдзённага пры РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі [+відэа]

21 жніўня 2021

top.jpg

21 жніўня 2021 года, у пасвята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малое асвячэнне капліцы ў гонар святога праведнага Лазара Чатырохдзённага пры Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і ўзначаліў у ёй першую Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску протаіерэй Кірыл Шолкаў і каардынатар акармляючых медыцынскі цэнтр святароў іерэй Раман Арцёмаў.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем рэгента Вольгі Шолкавай.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім выказаў надзею на тое, што наведванне капліцы для тых, хто тут лечыцца і працуе, стане духоўным суцяшэннем. «Вельмі важна бываць тут, каб духоўна ўмацоўвацца і памятаць, што галоўны ўрач душ і цел нашых — гэта Хрыстос», — сказаў Патрыяршы Экзарх.

Затым архіпастыр абвясціў указ аб даручэнні протаіерэю Кірылу Шолкаву арганізацыі духоўнага і богаслужэбнага жыцця ў капліцы пры Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Капліца пры РНЦП дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі з'явілася каля 20 гадоў таму. Да сённяшняга дня яна дзейнічала як малельны пакой — тут здзяйсняліся малебны, усе жадаючыя маглі прыйсці сюды, каб памаліцца і паставіць свечкі перад абразамі. Для таго, каб у капліцы можна было здзяйсняць Бажэственную літургію, напярэдадні малога чыну асвячэння тут ўсталявалі прастол і ахвярнік. Цяпер Бажэственная літургія будзе служыцца ў капліцы штотыдзень

Church.by

Фотарэпартаж