Мітрапаліт Веніямін здзейсніў малебен перад пачаткам будаўніцтва на месцы ўзвядзення храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Мінску

22 жніўня 2021

top.jpg

22 жніўня 2021 года, у Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен перад пачаткам будаўніцтва на месцы ўзвядзення храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы іерэй Адрыян Латушка і клірыкі Мінскай епархіі.

Па завяршэнні чыну ўладыка Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, у якім звярнуў увагу на тое, што на малебен сабраліся прыхаджане ад малога да вялікага — і гэта прыкмета таго, што ў прыхода ёсць будучыня. «Мы сабраліся ў знакавы перыяд: нядаўна мы адзначалі Праабражэнне Гасподняе — свята, якое заклікае нас да працы над сабой, імкненню да ператварэння сваёй душы для ўсведамленне таго, што ўсіх нас Гасподзь заклікае да славы, якую Ён у малой ступені адкрыў падчас Праабражэння, — сказаў архіпастыр. — Наступнае вялікае свята, якое мы хутка будзем адзначаць — свята Успення Божай Маці. Менавіта Ёй прысвечаны храм, які мы збіраемся тут будаваць. Успенне Божай Маці — асаблівае свята, якое заахвочвае нас задумацца пра сэнс жыцця і пра тое, што калісьці нам належыць перайсці ў вечнасць. Несумненна, што будаўніцтва павінна праходзіць пад малітоўным покрывам і прадстаяннем Царыцы Нябеснай. І гэта таксама дае падставу ўпэўнена, не вагаючыся, працаваць у гэтым кірунку» — даў наказ Патрыяршы Экзарх. 

Church.by

Фотарэпартаж