Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Іверская» ў Лагойскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў
14 жніўня 202114 жніўня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў асвячэнне капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Іверская» ў Лагойскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.
Па заканчэнні чыну асвячэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся са словам настаўлення да ўсіх прысутных, пасля чаго выказаў словы падзякі дырэктару Дома-інтэрната Няхайчыку Алегу Мікалаевічу за добрае пачынанне і прадстаўленую насельнікам і персаналу магчымасць мець у крокавай даступнасці капліцу, дзе можна атрымаць духоўнае суцяшэнне і падтрымку ў сваіх жальбах.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх пагутарыў з дырэктарам Няхайчыкам Алегам Міхайлавічам, персаналам і насельнікамі інтэрната.
***
У дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Лагойскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» на пастаяннай аснове пражываюць каля 240 маючых патрэбу ў доглядзе, назіранні і бытавым абслугоўванні грамадзян пенсійнага ўзросту і інвалідаў 1-й і 2-й групы.