Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне капліцы ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна»

19 верасня 2021

top.jpg

19 верасня 2021 года, у дзень успаміны цуду Архістратыга Божага Міхаіла, што адбылося ў Хонех, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў асвячэнне капліцы ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі благачынны 2-й Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга горада Заслаўя Мінскага раёна протаіерэй Мікалай Мазгоў і старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату іерэй Дыянісій Кавалёў.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам рэгента Наталлі Логвінавай.

Па завяршэнні асвячэння архіпастыр звярнуўся да прысутных са словам навучання. Затым прывітальнае слова прамовіў выканаўчы дырэктар комплексу Мятла Аляксандр Аляксандравіч.

Узвядзенне капліцы ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага на тэрыторыі комплексу пачалося па благаславенню першага Патрыяршага Экзарх усяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). У 2008 годзе ён наведаў месца будучага будаўніцтва, дзе здзейсніў малебен і асвяціў месца ўзвядзення храма.

3.jpg

Узначаліў работы па будаўніцтве капліцы клірык Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска, кіраўнік клуба ў гонар святога дабравернага князя Даўмонта протадыякан Максім Логвінаў.

***

Музей пад адкрытым небам — гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» быў створаны да 60-годдзя Перамогі народаў Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне і адкрыты 30 чэрвеня 2005 гады ў памяць аб абаронцах граніц Мінска.

Тэрыторыя комплексу займае плошчу каля 30 гектараў. Гістарычнай асновай музея з'яўляюцца два доўгачасовыя абарончыя пункты (доты), якія ўваходзілі ў абарончую сістэму, створаную ў пачатку 30-х гг. ХХ стагоддзя на заходняй мяжы Савецкага Саюза. Дадзеная сістэма атрымала неафіцыйную назву «Лінія Сталіна». На тэрыторыі музея таксама адноўлены кулямётныя доты і камандна-назіральніцкі пункт. У экспазіцыі дэманструюцца ўсе віды акопаў, траншэй і процітанкавых равоў, прадстаўлена ваенная тэхніка з часоў Першай сусветнай вайны і да нашых дзён.

Фота: church.by і з архіва гісторыка-культурнага комплекса «Лінія Сталіна»

Сhurch.by

Фотарэпартаж