Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Мікалая ў «Доме духоўнай асветы» пры Марыі-Магдалінінскім прыходзе

23 студзеня 2021

top.jpg

23 студзеня 2021 года, у суботу пасля Богаяўлення, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння храма ў гонар свяціцеля Мікалая ў «Доме духоўнай асветы» пры Марыі-Магдалінінскім прыходзе і ўзначаліў у храме Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Марыі-Магдалінскага храма протаіерэй Уладзімір Харашэвіч; благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; клірык храма велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў горадзе Мінску іерэй Святаслаў Рагальскі; клірык храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску протаіерэй Леанід Булацкі.

За Літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Святланы Жыгала.

Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Будаўніцтва чатырохпавярховага будынка для «Дома духоўнай асветы» пры Марыі-Магдалінінскай парафіі ў горадзе Мінску было завершана ў 2019 годзе. Тут дзейнічаюць нядзельная школа і духоўна-асветніцкі цэнтр, дзе праводзяцца традыцыйныя сустрэчы з працуючай моладдзю, сумоўі з дарослымі людзьмі, якія рыхтуюцца да таінстваў вянчання або хрышчэння, а таксама іншыя парафіяльныя мерапрыемствы.

Church.by  

Фотарэпартаж