Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Велікодную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
02 мая 20212 мая 2021 года, у Нядзелю Святой Пасхі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў Велікодную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам. Уладыка Экзарх павіншаваў вернікаў са святам Пасхі Хрыстовай і падаў архіпастырскае благаславенне.