Мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова горада Салігорска
15 кастрычніка 202215 кастрычніка 2022 года, напярэдадні Нядзелі 19-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, у саслужэнні епіскапа Друцкага Яўсевія, вікарыя Віцебскай епархіі, здзейсніў усяночнае трыванне ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова горада Салігорска.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова горада Салігорска протаіерэй Сергій Чарны і клірыкі сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Самуйліч.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі саборны хор пад кіраваннем Ксеніі Варонінай.