Мітрапаліт Веніямін узначаліў чын пастаўлення званара над выпускнікамі аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча
05 лютага 20215 лютага 2021 года, у дзень памяці свяціцеля Паўліна Міласцівага, епіскапа Ноланскага, нябеснага апекуна майстроў перазвону, у Мінску адбыўся 42-і выпуск аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча.
Кваліфікацыю «царкоўны званар» у гэтым годзе прысвоілі 20 выпускнікам.
Святочны малебен у гонар чарговага выпуску здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у дамавым храме ў гонар мучанікаў немаўлят Віфлеемскіх прыхода абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі настаяцель прыхода і духаўнік аддзялення званароў протаіерэй Ігар Карасцялёў, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, духаўнік Брацтва званароў імя святога Паўліна Міласцівага, епіскапа Ноланскага і настаяцель прыхода Анастасіі Аковазбавіцелькі ў горадзе Мінску іерэй Віталь Малішэўскі.
Дыяканскі чын узначалілі протадыякан Уладзімір Назараў і дыякан Іаан Ляшчанка.
Далей мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын пастаўлення званара, у якім заклікаў благаславенне Божае на служэнне Маці Царкве ў якасці званара для тых выпускнікоў, якія скончылі аддзяленне званароў у гэтым годзе і ў папярэднія гады.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх уручыў званарам пасведчанні аб здзяйсненні чыну пастаўлення, а выпускнікам гэтага года таксама і выпускныя пасведчанні.
Курсы званароў упершыню адкрыліся ў Мінску ў 1998 годзе пры прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска па благаславенню настаяцеля протаіерэя Ігара Карасцялёва. У 2000-м годзе, па благаславенню мітрапаліта Філарэта, курсы былі рэарганізаваны ў Школу званароў. З мая 2015 года Школа працягвае сваю дзейнасць як аддзяленне званароў Мінскага духоўнага вучылішча і з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем.
Выпускнікі Школы звоняць на званіцах храмаў усіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы, у праваслаўных прыходах Польшчы, Украіны, Расіі і краін Балтыі.
За 21 год існавання Школы званарскай справе навучыліся 440 чалавек. Аддзяленне званароў МінДВ узначальвае магістр мастацтваў, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Багдан Бярозкін.