Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць Нікольскага храма пасёлка Прывольны
19 снежня 202019 снежня 2020 года, у дзень памяці свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Нікольскім храме пасёлка Прывольны Мінскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель Нікольскага храма пратаіерэй Анатоль Івашчук; настаяцель храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска протаіерэй Пётр Дзем'янчук і клірыкі прыхода.
Літургічныя спевы выканаў хор Нікольскага храма пад кіраваннем Юліі Міхалевіч.
Па Херувімскай песні была здзейснена іерэйская хіратонія дыякана Мікалая Бондара.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Пётр Дзем'янчук.
Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Веніямін і духавенства здзейснілі слаўленне свяціцелю Мікалаю Цудатворцу.
Пасля адпуста Літургіі Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў святароў і хрысталюбівых міран з прастольным святам храма, асабліва адзначыўшы імяніннікаў.
Храму архіпастыр паднёс у дар ікону свяціцеля Мікалая.