Напярэдадні дня свята ў гонар Смаленскай іконы Прасвятой Багародзіцы «Адзігітрыя» мітрапаліт Веніямін узначаліў усяночнае трыванне ў Свята-Успенскім кафедральным саборы горада Смаленска

10 жніўня 2021

top.jpg

9 жніўня 2021 года, напярэдадні ўшанавання абраза Божай Маці Адзігітрыя, у Смаленскім Свята-Успенскім кафедральным саборы адбылося ўрачыстае усяночнае трыванне.

Святочнае набажэнства здзейснілі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін; кіраўнік Смаленскай мітраполіі мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар; епіскап Вяземскі і Гагарынскі Сергій; вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі, епіскап Істрынскі Серафім.

Архіпастырам саслужылі благачынныя царкоўных акруг Смаленскай епархіі, кіраўнікі аддзелаў Смаленскай, Вяземскай і Рослаўскай епархій, клірыкі Смаленскай мітраполіі, якія прыбылі на свята.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Успенскага кафедральнага сабора пад кіраваннем Алены Фраловай, салістка Ірына Скібінская.

Ушаноўваць Царыцу Нябесную ў Яе Смаленскім вобразе сабраліся веруючыя жыхары горада Смаленска, госці з розных гарадоў Расіі і блізкага замежжа.

Пасля чытання Свяшчэннага Евангелля ля абраза Божай Маці Адзігітрыі мітрапаліт Ісідар, епіскап Серафім і протаіерэй Міхаіл Гаравы здзейснілі памазанне вернікаў асвячоным алеем.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у завяршэнне богаслужэння павіншаваў смалян з надыходзячым святам у гонар абраза Божай Маці Адзігітрыі.

Набажэнства трансліравалася ў прамым эфіры на афіцыйным вэб-сайце Смаленскай мітраполіі і ў суполцы мітраполіі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Запіс трансляцыі можна паглядзець па спасылцы: https://vk.com/video.

Смаленская мітраполія/Church.by