Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з паслом Сірыі ў Беларусі
16 лютага 202116 лютага 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махамадам аль-Умрані.
Падчас гутаркі, якая прайшла ў дружалюбнай і цёплай абстаноўцы, Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і кіраўнік Сірыйскай дыпламатычнай місіі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. У іх ліку магчымасць наведвання беларускімі паломнікамі хрысціянскіх святынь, размешчаных на тэрыторыі Сірыі.
У завяршэнне сустрэчы бакі абмяняліся добрымі пажаданнямі і падарункамі.