Патрыяршы Экзарх сустрэўся з супрацоўнікамі УАЗ «Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца»

24 жніўня 2021

top.jpg

24 жніўня 2021 года адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Барысаўскай епархіі з супрацоўнікамі УАЗ «Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца».

Яго Высокапраасвяшчэнства суправаджалі сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла і благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі, настаяцель Нікольскага прыхода горада Беразіно протаіерэй Ілья Ганчарук.

Звяртаючыся да супрацоўнікаў Бярэзінскай ЦРБ, Патрыяршы Экзарх выказаў глыбокую ўдзячнасць усім урачам за самаадданую працу ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. Выказваючы словы падзякі, уладыка пажадаў медыкам моцнага духоўнага і цялеснага здароўя і благаславіў на далейшыя працы на карысць народа.

Затым старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Дзішук Дзяніс Ігаравіч выказаў глыбокую ўдзячнасць Патрыяршаму Экзарху за тое, што ён не забывае Бярэзінскую зямлю і ў дзень памяці свяшчэннамучаніка Леаніда Біруковіча, якога тут вельмі шануюць, заўсёды прыязджае памаліцца з мясцовымі вернікамі. Заканчваючы сваю прамову, Дзішук Дзяніс Ігаравіч сардэчна падзякаваў уладыку за архіпастырскі візіт.

У падзяку за самаадданасць і высокі прафесіяналізм, праяўленыя ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй, Яго Высокапраасвяшчэснтва ўзнагародзіў медалямі Рускай Праваслаўнай Царквы «Патрыяршая падзяка» супрацоўнікаў УАЗ «Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца»: галоўнага ўрача Крук Крысціну Аляксандраўну, намесніка галоўнага ўрача Загурскую Людмілу Іванаўну, урача анестэзіёлага-рэаніматолага Качана Яўгена Васільевіча, урача анестэзіёлага-рэаніматолага Гарбацэвіча Анатоля Пятровіча. Таксама Патрыяршы Экзарх уручыў архіерэйскія граматы супрацоўнікам Бярэзінскай ЦРБ, найбольш папрацаваўшым над пераадоленнем каронавіруснай інфекцыі.

Пасля ўзнагароджанняў галоўны ўрач УАЗ «Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца» Крук Крысціна Аляксандраўна падзякавала ўладыку Экзарху ад імя ўсіх супрацоўнікаў бальніцы за праяўленую ўвагу да медработнікаў і плённае супрацоўніцтва.

Барысаўская епархія/Church.by  

Фотарэпартаж