Мітрапаліту Паўлу ўручаны памятны знак «У гонар заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

13 кастрычніка 2017

top.jpg12 кастрычніка 2017 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адкрылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дзяржава, грамадства і Царква ў гісторыі Беларусі», прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага.

У ходзе форуму Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў урачыста ўручыў мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, памятны знак «У гонар заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Згодна з Пастановай аб памятным знаку, ён можа ўручацца членам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; членам Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; навукоўцам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё навукі і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі; кіраўнікам і спецыялістам арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь за асабліва плённую дзейнасць па ўмацаванню навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, павышэнню эфектыўнасці навуковых даследаванняў, інавацыйнай дзейнасці, адукацыі; грамадзянам іншых дзяржаў, якія аказалі моцны ўплыў на пашырэнне і паглыбленне міжнародных навуковых сувязяў і ўмацаванне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва; навукоўцам, што актыўна ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях і якія дасягнулі высокага плёну ў навуковай дзейнасці.

МінДС / Church.by