Малітвы аб дараванні міру брацкаму ўкраінскаму народу былі ўзненесены ў храмах Слуцкай епархіі
19 мая 201718 мая 2017 года ў храмах Слуцка-Салігорскай епархіі былі ўзнесены малітвы аб стойкасці Украінскай Праваслаўнай Царквы і аб дараванні міру брацкаму ўкраінскаму народу.
На гэты дзень у Вярхоўнай Радзе Украіны быў прызначаны разгляд двух законапраектаў (№ 4511 і № 4128), прыняцце якіх пагражае паставіць Украінскую Праваслаўную Царкву пад жорсткі кантроль дзяржавы, а таксама забяспечыць раскольнікам юрыдычныя ўмовы для захопу праваслаўных храмаў Маскоўскага Патрыярхату.
У Спаса-Узнясенскім храме горада Нясвіжа малебны спеў пра дараванне міру Украіне ўзначаліў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.