Моладзевы рух «AGIOS» падвёў вынікі 2021 года
20 снежня 2021Моладзевы рух «AGIOS» Усіхсвяцкага прыхода сталіцы правёў справаздачны сход па выніках 2021 года. Мерапрыемства адбылося ў Белай зале храма-помніка.
На момант сходу ў склад моладзевага руху ўваходзіць 158 чалавек. Гэта студэнты і маладыя спецыялісты ва ўзросце ад 16 да 28 гадоў. У структуры руху існуе 4 аддзела: сацыяльны, міжканфесійны, інфармацыйны і добраахвотніцкі.
Пачаўся сход з прывітальнай прамовы кіраўніка моладзевага руху Мікалая Камарчука. Выказаўшы словы падзякі за плённы год, кіраўнік руху прадаставіў слова каардынатарам аддзелаў, якія агучылі справаздачы аб напрамках сваёй дзейнасці за мінулы год.
Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, моладзеваму руху ўдалося працягваць актыўную працу. Кіраўнік руху правёў шэраг сустрэч са студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ, БДМУ, БДУ — агулам 104 акадэмічныя гадзіны.
Намаганнямі сацыяльнага і добраахвотніцкага аддзела бесперапынна ажыццяўляецца акцыя «Добрае сэрца», у рамках якой рэгулярна аказваецца дапамога маючым патрэбу сем'ям, дзіцячым дамам і дзецям-інвалідам. Усяго за справаздачны перыяд была аказана дапамога больш чым дзесяці тысячам чалавек. Напярэдадні Новага года і Ражджаства Хрыстовага ў рамках акцыі «Добрае сэрца» была праведзена дадатковая кампанія «Добрае сэрца на Каляды» па зборы калядных падарункаў для маючых патрэбу сем'яў Першамайскага раёна.
Добраахвотніцкі аддзел забяспечвае пастаянную прысутнасць дзяжурных на набажэнствах у храме-помніку. Маладыя людзі дапамагаюць у забеспячэнні цішыні і парадку ў храме падчас набажэнстваў.
За 2021 год быў праведзены значны аб'ём працы ў інфармацыйным аддзеле. Напісана каля 130 навінавых артыкулаў для сацыяльных суполак моладзевага руху AGIOS у «Вконтакте» і Instagram, у тым ліку артыкулаў для сайта «Prihod-by». За гэты год было змантавана каля 46 відэаролікаў, у ліку якіх было створана 28 выпускаў праекта «Тропас».
Таксама ў гэтым годзе пачаў сваё існаванне аддзел, прысвечаны міжканфесійнаму дыялогу. Нягледзячы на тое, што афіцыйна аддзел моладзевага руху быў створаны толькі ў маі гэтага года, «AGIOS» актыўна супрацоўнічаў з прадстаўнікамі іншых канфесій і рэлігій на працягу ўсяго свайго існавання. 2021-ы год у гэтым ключы быў асабліва плённым.
Важным напрамкам развіцця адносін з рознымі рэлігійнымі дэнамінацыямі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца непасрэдны дыялог з іх прадстаўнікамі. Сёлета прадстаўнікі нашага моладзевага руху прымалі ўдзел у трох міжканфесійных круглых сталах, арганізаваных Мусульманскім рэлігійным аб'яднаннем у Рэспубліцы Беларусь.
Увесь год быў насычаны паломніцкімі паездкамі па ўсёй Беларусі, а таксама за яе межамі. Кульмінацыяй паломніцкай дзейнасці стала сустрэча з мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам.
У завяршэнне сходу кіраўнік моладзевага руху павіншаваў усіх з надыходзячымі зімовымі святамі. Кожнаму ўдзельніку моладзевага руху былі ўручаны памятныя падарункі.