Моладзевы рух «AGIOS» правёў музычны вечар, прысвечаны 30-годдзю Беларускага Экзархату
17 верасня 201913 верасня 2019 года, напярэдадні царкоўнага новага году, моладзевы рух «AGIOS» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска правёў святочнае тэатральна-музычнае мерапрыемства. Канцэртная праграма была прысвечана 30-годдзю ўтварэння Беларускага Экзархату.
Прысутным павітаў духаўнік «AGIOS» іерэй Антоні Кацельнікаў. Ён нагадаў аб тым, што энергію маладосці трэба накіроўваць на самую галоўную жыццёвую мэту — выратаванне сваёй душы і клопат пра Маці-Царкву.
Кіраўнік Сінадальнага аддзела па рабоце з моладдзю Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Мікалай Шульмін распавёў пра тое, як праходзіла царкоўнае жыццё ў Мінску 30 гадоў таму, пра заслугі Высокапраасвяшчэннага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) у духоўным адраджэнні Беларусі, а таксама заклікаў моладзь да сяброўства і самаразвіцця
У ліку ганаровых гасцей на канцэрце прысутнічалі праваслаўныя брацтвы, моладзевыя клубы і парафіяльныя суполкі Мінскай епархіі, моладзевае крыло Беларускага Фонду міру, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, студэнты духоўных навучальных устаноў Мінска.
У трапезнай храма-помніка адбыўся фуршэт.
Кіраўнік моладзевага руху «AGIOS» Мікалай Камарчук падзякаваў гасцям і падкрэсліў важнасць яднання праваслаўнай моладзі.
У завяршэнне на парафіяльнай тэрыторыі прайшоў майстар-клас па бальных танцах.