Моладзевы багаслоўска-дыскусійны клуб «Анкіра» аб'яўляе набор слухачоў на 2021-2022 навучальны год

16 жніўня 2021

top.jpg

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла запрашае ўсіх жадаючых юнакоў і дзяўчат ад 12 да 16 гадоў далучацца да працы клуба. У новым навучальным годзе будуць працаваць наступныя адукацыйныя праграмы:

- «Веравучэнне Царквы» па праграме нядзельнай школы Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (горад Масква)

- «Богаслужэнне Царквы» па праграме нядзельнай школы Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (горад Масква)

- «Літаратура і хрысціянства» (аўтарскі курс)

Моладзевы багаслоўскі клуб «Анкіра» пачаў сваю працу ў студзені 2021 года на базе старэйшай групы нядзельнай школы Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла». Назва клуба – «Анкіра» (άγκυρα), што з грэчаскай мовы перакладаецца як якар, які з'яўляецца вобразам надзеі. Якар — апора карабля ў моры, надзея — апора душы ў хрысціянстве. Сустрэчы праходзяць у форме адкрытага дыялогу і абмеркавання тэматычных пытанняў. Мадэратарамі дыскусій з'яўляюцца выпускнікі і студэнты Інстытута тэалогіі БДУ.

Сустрэчы моладзевага багаслоўскага клуба «Анкіра» будуць праходзіць па нядзелях, з 14.00 да 16.00 у памяшканнях Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра па адрасе: вул. Кісялёва, 38.

Для запісу ў клуб «Анкіра» неабходна звязацца з адным з выкладчыкаў.

Кантактная інфармацыя:

Буявец Ягор Аляксеевіч + 375298584527 (МТС), Viber

Чырыкава Ганна Алегаўна + 375298557916 (МТС), Viber

Instagram профіль: @_ankyra

Church.by