Мошчы святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага даставілі ў Аляксандра-Неўскі храм горада Мінска [+відэа]

01 жніўня 2021

top.jpg

1 жніўня 2021 года ў рамках святкавання 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага каўчэг з часцінкай яго мошчаў прынесены ў аднайменны храм горада Мінска.

У сустрэчы прынялі ўдзел настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч, духавенства, прыхаджане і паломнікі.

Ля каўчэга з мошчамі святога князя былі здзейснены Бажэственная літургія і акафіст.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Сяргея Смольскага.

Па заканчэнні Літургіі настаяцель протаіерэй Мікалай Коржыч падзякаваў прысутным за сумесную малітву і прамовіў пропаведзь.

Пакланіцца мошчам можна 2 жніўня (панядзелак) з 07:00 да 22:00.

3 жніўня (аўторак) у 5.30 будзе здзейснены малебен дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму перад каўчэгам з мошчамі. У 6:00 ад'езд каўчэга са святыняй з Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска. 

Відэа: sputnik.by

nevsky.by/Church.by