На 40-ы дзень пасля скону мітрапаліта Філарэта ў Жыровіцкім манастыры адбыліся памінальныя богаслужэнні
20 лютага 202120 лютага 2021 года, у дзень памяці прападобнага Парфенія, епіскапа Лампсакійскага, прападобнага Лукі Эладскага і мучанікаў 1003 Нікамідыйскіх, а таксама на 40-ы дзень пасля смерці Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: мітрапаліт Петразаводскі і Карэльскі Канстанцін; намеснік Жыровіцкага манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; архіепіскап Феадосій (Більчанка); архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; вікарый Гомельскай епархіі, епіскап Светлагорскі Амвросій; пляменнік спачылага мітрапаліта Філарэта протаіерэй Георгій Вахрамееў і ўнучаты пляменнік дыякан Мікалай Вахрамееў, а таксама духавенства Беларускага Экзархату.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.
Пасля закрычаснага сціха прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў) агучыў слова Сінода і ўсіх верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы з нагоды 40-га дня з моманту скону мітрапаліта Філарэта.
Па адпусце Літургіі мітрапаліт Веніямін у саслужэнні архіерэяў і святароў здзейснілі паніхіду па незабыўным архіпастыры. Затым мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў і духавенства са словам павучання.
У завяршэнне на малых брацкіх могілках за алтаром Крыжаўздзвіжанскага храма ля магілы спачылага была здзейснена ліція.
Вечная памяць Спадару і Айцу нашаму Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Філарэту!