На базе Мінскай духоўнай акадэміі прайшоў семінар кіраўнікоў вышэйшых духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы

02 кастрычніка 2022

top.jpg

29 верасня 2022 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся семінар кіраўнікоў вышэйшых духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі нараду правёў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі па ўзаемадзеянню з вышэйшымі духоўнымі ўстановамі адукацыі, намеснік Юравіцкага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй).

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскай духоўнай акадэміі і дзвюх беларускіх духоўных семінарый – Мінскай і Віцебскай. У ходзе семінара былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця вышэйшай духоўнай адукацыі ў Беларусі.  

minda.by/Church.by 

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте