На беразе Заронаўскага возера было здзейснена масавае хрышчэнне

02 ліпеня 2019

top.jpg

У свята Усіх святых кіраўнік місіянерскага аддзела Віцебскай епархіі протаіерэй Аляксандр Лесавой здзейсніў масавае хрышчэнне ў вёсцы Заронава Віцебскага раёна.

Айцу Аляксандру саслужыў настаяцель храма святога прарока Ільі, які знаходзіцца на тэрыторыі 103 асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, протаіерэй Аляксандр Мазолеў.

На працягу некалькіх месяцаў, якія папярэднічалі здзяйсненню Таінства, протаіерэй Аляксандр Лесавой праводзіў аглашальныя гутаркі з жыхарамі вёскі ў будынку мясцовага клуба.

Само Таінства Хрышчэння было здзейснена на беразе Заронаўскага возера.

Святое Хрышчэнне адначасова прынялі 11 чалавек самага рознага ўзросту — ад грудных немаўлят і да зусім дарослых.

Віцебская епархія / Church.by