На Капыльшчыну прыбыла XXVIII навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў»

05 верасня 2021

top.jpg

На Капыльшчыну прыбыла XXVIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Яе ўдзельнікі з нязгаснай лампадай з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і Загор'е-Сталавіцкім абразом Пакрова Божай Маці пераадолелі маршрут у 780 км праз Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Салігорскі і Уздзенскі раёны, наведваючы месцы, звязаныя з духоўнай і гісторыка-культурнай спадчынай нашага народа.

На мяжы Капыльскага і Уздзенскага раёнаў удзельнікаў экспедыцыі сустрэла старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Затым усе адправіліся ў аграгарадок Цімкавічы, які вядомы сваімі знакамітымі ўраджэнцамі — дзеячамі навукі і культуры. 

44.jpg

Каля помніка загінуўшым пагранічнікам, ахвярам нацысцкага гета, адбылася ліція, якую здзейснілі благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель Спаса-Узнясенскага храма горада Капыля іерэй Іаан Уханаў; галоўны захавальнік Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга ў экспедыцыі настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Вялікая Ухалода Барысаўскай епархіі протаіерэй Аляксандр Пачопка; клірык прыхода храма святога апостала Андрэя Першазванага горада Мінска іерэй Кірыл Гардун і настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Пясочнае іерэй Віталь Станкевіч. 

Заты33.jpgм адбыўся хрэсны ход да храма Мікалая Цудатворца, дзе святары здзейснілі малебен, па завяршэнні якога протаіерэй Аляксандр Пачопка звярнуўся да прыхаджан з прывітаннем. Пасля чаго ўсе жадаючыя змаглі запаліць свечкі ад нязгаснай лампады з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга.

Па добрай традыцыі экспедыцыі быў пасаджаны «Сад Малітвы».

kopyl.by/Church.by