На Лідчыне праходзіць сумесная акцыя Лідскай епархіі і Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы «Каляды без абортаў»
31 снежня 2022З 25 снежня па 11 студзеня на Лідчыне праходзіць сумесная акцыя Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы «Каляды без абортаў». У гэтыя дні ў храмах будуць здзяйсняцца малебны, пройдуць тэматычныя мерапрыемствы, сустрэчы і відэалекторыі ў школах.
Завяршыцца акцыя 11 студзеня, калі ў царкоўным календары ўспамінаюцца забітыя ў Віфлееме немаўляты. У гэты дзень у храме Усіх Святых горада Ліды адбудзецца пакаянны малебен, які ўзначаліць епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
У рамках акцыі 27 снежня ў цэнтральнай раённай бальніцы прайшла арганізаваная аддзелам сацыяльнага служэння Лідскай епархіі сустрэча за круглым сталом на тэму «Роля ўрача ў захаванні жыцця дзіцяці» з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама і ўрачоў, якія ажыццяўляюць перадабортнае кансультаванне. Сваім вопытам з прысутнымі падзяліліся псіхолаг, старшыня праўлення Гомельскага дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Мамалета"» Лагунова Людміла Уладзіміраўна; псіхолаг Бабруйскай гарадской паліклінікі №1 Алена Віктараўна Палавінка; член праўлення дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» ў Мінску, намеснік дырэктара сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» ў Бабруйску Крысціна Ігараўна Навасёлава.
Чытайце нас у Telegram, Viber, Instagram, ВКонтакте і Facebook