На месцы разбуранага храма ў Карэліцкім раёне была здзейснена вячэрня

25 верасня 2018

top.jpg

20 верасня, напярэдадні свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, у вёсцы Баранавічы Карэліцкага раёна адбылася святочная вячэрня на месцы разбуранай царквы Нараджэння Багародзіцы. Богаслужэнне здзейсніў настаяцель храма святой велікамучаніцы Варвары аграгарадка Райца іерэй Аляксій Шышкір.

Ужо чацвёрты год жыхары вёсак Баранавічы і Машэвічы напярэдадні свята Нараджэння Багародзіцы збіраюцца для малітвы на месцы страчанай святыні.

Згодна парафіяльнай кліравай ведамасці за 1926 год, гэты храм лічыўся прыпісным да Райцаўскага прыхода. У 1960-х гадах быў разбураны, да 2014 года гэта святое месца было ў запусценні. З часам вернікі абнеслі бетоннай агароджай тэрыторыю, звязаную з памяццю аб храме. Добраўпарадкаванне святога месца працягваецца.

Навагрудская епархія Church.by